26 красавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Лаоса ў бок Масквы едзе калона танкаў

12
З Лаоса ў бок Масквы едзе калона танкаў
ФОТА: RFE/RL

Танкі рухаюцца праз Сібір.

30 танкаў Т-34 едуць па чыгунцы з Лаоса праз усю Расею ў Падмаскоўе. 16 студзеня іх з помпай сустракалі на вакзале Новасібірска, паведамляе «Сибирь. Реалии».

Чыгуначны эшалон прыбыў у Новасібірск а 10 раніцы. Калону сустракалі пад гукі духавога аркестра.

У гонар прыбыцця складу з танкамі быў арганізаваны ўрачысты мітынг, дзе выступілі намеснік губернатара Новасібірскай вобласці Сяргей Нялюбаў і першы намеснік мэра Новасібірска Генадзь Захараў. Акрамя мітынгу, улады арганізавалі канцэрт, у якім удзельнічаў духавы аркестр і ансамбль пад кіраўніцтвам Мікалая Гнучава.

Па тэрыторыі Расеі танкі пераадолелі шлях ад станцыі «Раздольнае» Далёкаўсходняй чыгункі і рухаюцца далей да падмаскоўнай станцыі Нара, што ў горадзе Нара-Фамінск.

Да прыбыцця ў Новасібірск бронетэхніка дастаўлялася марскім шляхам працягласцю больш за 4 тысячы кіламетраў - пра гэта паведаміў карэспандэнту «Сибирь.Реалии» камандуючы 41-й агульнавайсковай арміі генерал-маёр Якаў Разанцаў, які таксама ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі.

- Танк Т-34 быў тэхналагічным прарывам для свайго часу. У перыяд з 1940 да 1946 года было выпушчана больш за 58 тысяч такіх танкаў, аднак рэальна дзейных, працоўных адзінак гэтых машын засталося зусім няшмат, - распавёў Резанцаў.

Далей танкі адправяцца ў падмаскоўны Мажайск, дзе будуць выкарыстаны для здымак на Масфільме, для рэканструкцыі гістарычных бітваў, а таксама як навучальныя і музейныя экспанаты.

Частка танкаў, распрацаваных канструктарам Міхаілам Кошкіным, застанецца ў Новасібірскай вобласці, дзе іх плануюць выкарыстоўваць пры правядзенні парадаў Перамогі, а таксама для абнаўлення музейных экспазіцый і здымак гістарычных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну.

Зрэшты, шэраг назіральнікаў мяркуюць, што тэхніка якая прыехала, хутчэй за ўсё, будзе «камерцыяналізаваная». Напрыклад, у цэнтральнай федэральнай акрузе існуе нямала event-агенцтваў, як мяркуецца звязаных з вайскоўцамі.

Праз гэтыя структуры можна замовіць танк на вяселле, зладзіць «пакатушкі» па бездаражы і нават пастраляць баявымі набоямі на палігоне. Між іншым, катанне на танку Т-62 абыдзецца прыкладна ў 110 тысяч рублёў.

Пагадненне аб іх вяртанні з Лаоса ў Расею было прынятае падчас візіту міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу ў Лаос ў пачатку 2018 года.

Лаосу гэтыя машыны былі перададзеныя ў 1987 годзе. У абмен на танкі, якія вярнуліся, Расея выдасць Лаосу некалькі самалётаў Як-130 і скідкі на куплю расейскіх танкаў Т-72Б1.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках