28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ занерваваліся праз эсмінца ЗША, што зайшоў у Чорнае мора

6
У РФ занерваваліся праз эсмінца ЗША, што зайшоў у Чорнае мора
ЭСМІНЕЦ DONALD COOK
ФОТА: NAVY.MIL

За USS Donald Cook сочыць вартавы карабель Чарнаморскага флоту РФ «Пытливый».

Расейскія вайскоўцы сцвярджаюць, што адсочваюць знаходжанне ў Чорным моры эсмінца ЗША USS Donald Cook (DDG-75). Пра гэта паведамляе прэс-служба мінабароны РФ, піша liga.net.

«Сілы Чарнаморскага флоту прыступілі да сачэння за амерыканскім эсмінцам кіраванай ракетнай зброі вайскова-марскіх сіл ЗША «Дональд Кук» адразу пасля яго ўваходжання ў акваторыю Чорнага мора», - гаворыцца ў паведамленні.

Сачэнне за амерыканскім эсмінцам праводзіць вартавы карабель Чарнаморскага флоту Расеі «Пытливый».

У Расеі сцвярджаюць, што на працягу знаходжання эсмінца USS Donald Cook у «зоне адказнасці» Чарнаморскага флоту Расеі, за ім «будзе весціся сачэнне з дапамогай электронных і тэхнічных сродкаў».

Раней паведамлялася, што амерыканскі эсмінец USS Donald Cook накіроўваецца ў Чорнае мора.

25 лістапада 2018 года расейскія акупанты пратаранілі буксір і абстралялі малыя бранякатэры на поўдзень ад Керчанскай пратокі. Украінскія караблі захапілі і адбуксіравалі ў Керч, а экіпажы ўзялі ў палон.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках