29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прызнаў, што з'яўляецца саўладальнікам бізнэсу ў Расеі

26
Зяленскі прызнаў, што з'яўляецца саўладальнікам бізнэсу ў Расеі
ФОТА: OBOZREVATEL.COM

Шоўмэн паабяцаў выйсці з кіпрскай кампаніі.

Артыст Уладзімір Зяленскі, які заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны, прызнаў, што з'яўляецца саўладальнікам бізнэсу ў Расеі, і запэўнівае, што найбліжэйшым часам выйдзе з кіпрскай фірмы, якая ў сваю чаргу валодае расейскай кінакампаніяй. Пра гэта Зяленскі паведаміў у інтэрв'ю Украинской правде.

«Пастанова ў мяне наступная, вельмі простая і якая ўсё здымае. Я зразумеў, што я магу выйсці не з гэтай кампаніі, якая там (у Расеі - рэд), а з кіпрскай кампаніі, якая з'яўляецца ўладальнікам тых кампаній. І ўсё. Вось мы сёння знайшлі гэтае развязанне і найбліжэйшым часам я выйду», - сказаў Зяленскі.

Шоўмэн прызнаў, што ў Расеі працягвае працаваць кампанія Грын Філмс, якая належыць кіпрскай Green Family LTD, у якой ён з'яўляецца саўладальнікам.

Менавіта пра гэта гаварылася ў расследаванні журналістаў праграмы Схемы, апублікаваным 17 студзеня. У матэрыяле журналістаў таксама паведамлялася, што Green Family LTD валодае яшчэ двума кампаніямі ў РФ. Са слоў Зяленскага, гэтыя дзве кампаніі ўжо закрытыя.

На рэпліку журналіста, што Грын Філмс здымае фільм «Вниз» і падавала заяўку на дзяржаўнае фінансаванне фільма ў Расеі, Зяленскі адказаў, што заяўку падавалі «тыя, хто займаецца гэтай кампаніяй» у РФ, так як кампаніі перададзеныя ім у кіраванне.

Ён сказаў, што студыя Квартал 95 атрымлівае раялці ад усяго тавару, які вырабляўся да 2014 года. Зяленскі прывёў у прыклад праект «Сваты», кантракт з якім быў заключаны да вайны з Расеяй.

Раней паведамлялася, што журналісты знайшлі тры расейскія кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю кіно-, відэафільмаў і тэлевізійных праграм: Вайсберг Пікчэрс, Платынумфільм і Грын Філмз. Заснавальнікам усіх трох з'яўляецца кіпрская кампанія Green Family. Гэтая ж кампанія з'яўляецца сузаснавальнікам Квартал 95 ва Украіне, а яе канчатковымі бенефіцыярамі пазначаны Зяленскі, яго бізнэс-партнёры Андрэй Якаўлеў, Барыс і Сяргей Шафіры і паплечнік Ігара Каламойскага Цімур Міндзіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках