24 красавiка 2024, Серада, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі правядзе прэс-марафон, дзе будзе цэлы дзень адказваць на пытанні

27
Зяленскі правядзе прэс-марафон, дзе будзе цэлы дзень адказваць на пытанні
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэс-марафон прэзідэнта Украіны можна будзе глядзець і ў сацсетках.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер, 10 кастрычніка, правядзе прэс-марафон. Ён будзе адказваць на пытанні журналістаў цягам усяго дня.

Пра гэта паведамляе censor.net са спасылкай на прэс-службу Офіса прэзідэнта.

«У чацвер, 10 кастрычніка, а 10:00 пачнецца прэс-марафон з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Кіраўнік дзяржавы будзе адказваць на пытанні журналістаў цягам усяго дня», - гаворыцца ў паведамленні.

Месца правядзення: Kyiv Food Market, вул. Маскоўская, 8.

Прадстаўнікі медый будуць задаваць пытанні кіраўніку дзяржавы групамі па 7-10 чалавек. Групы будуць мяняць адна адну кожныя паўгадзіны. Фармуюцца групы па спісе акрэдытацыі.

Акрамя таго, паведамляецца, што прадстаўнікі СМІ змогуць працаваць у прэс-цэнтры, арганізаваным на тэрыторыі Kyiv Food Market, дзе будзе ажыццяўляцца жывая трансляцыя інтэрв'ю.

Марафон будзе транслявацца онлайн у сацсетках на афіцыйных старонках Офіса прэзідэнта.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках