29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: 14-гадовая беларуска ўразіла журы гішпанскага «Голасу»

19
Відэафакт: 14-гадовая беларуска ўразіла журы гішпанскага «Голасу»
РУСЛАНА ПАНЧЫШЫНА

Руслана Панчышына на першых секундах звярнула на сябе ўвагу журы конкурсу.

14-гадовая Руслана Панчышына з гурта Monkey Tops прайшла сляпыя праслухоўванні на гішпанскім шоў «Голас. Дзеці ». Дзяўчына так праспявала It's A Man's World Джэймса Браўна, што на першых жа секундах павярнула да сябе двух чальцоў журы, піша tut.by.

Гішпанская версія шоў «Голас. Дзеці» выходзіць на тэлеканале Antena3. У склад журы ўвайшлі музыкі Bisbal, Melendi, Rosario і Vanesa. Павярнуліся да яе Rosario і Vanesa.

У якасці настаўніка Руслана Панчышына абрала Расарыё Флорэс - гішпанскую спявачку і двухразовую ўладальніцу лацінскай прэміі «Грэмі».

- Па-першае, я хачу падзякаваць усім: майму настаўніку спеваў і музыкі, трэнеру, супрацоўнікам тэлеканала Antena3, маім сябрам і людзям, якія ўвесь час падтрымлівалі мяне. Я вельмі ўдзячная за такую ўнікальную і выдатную магчымасць. Неўзабаве будуць паядынкі, якія абяцаюць быць няпростымі, - напісала на гішпанскай ў сваім Instagram Руслана.

Сёлета Руслана Панчышына ў складзе гурта Мonkey Tops спрабавала патрапіць на дзіцячую «Еўравізію» ў Польшчы, але ў нацыянальным адборы гурт заняў толькі трэцяе месца (хоць журы паставіла іх на першае).

Прабіцца на конкурс гурт спрабаваў другім разам. Конкурсную песню «Паглядзі на нас» для іх напісалі Uzari і Alen Hit.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках