18 красавiка 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі правілы медаглядаў работнікаў

29
У Беларусі змянілі правілы медаглядаў работнікаў

Пасля інфаркту і непрытомнасці можна працаваць на вышыні.

У Беларусі скарацілі колькасць медыцынскіх паказанняў для працы на вышыні і з механічным абсталяваннем. Таксама цяпер падчас медаглядаў медыкі змогуць прыняць да ўвагі папярэднія агляды і даследаванні, якія рабіліся цягам апошніх шасці месяцаў, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 29 ліпеня 2019 года №74 зацверджаная Інструкцыя аб парадку правядзення абавязковых і пазачарговых медыцынскіх аглядаў працоўных, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Гаворка ідзе аб абавязковых медыцынскіх аглядах пры паступленні на працу і перыядычных цягам працоўнай дзейнасці на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, і на працах, дзе ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, а таксама пазачарговых медыцынскіх аглядах пры пагаршэнні стану здароўя працоўных.

Пастанова пакуль не апублікаваная, набывае моц 11 кастрычніка.

Цяпер падчас медаглядаў медыкі могуць прыняць да ўвагі вынікі раней праведзеных дыспансерных аглядаў, аглядаў лекараў-спецыялістаў і лекараў агульнай практыкі, лабараторных, інструментальных і іншых даследаванняў, праведзеных цягам шасці месяцаў, што папярэднічаюць месяцу, у якім праводзіцца медагляд.

Таксама цяпер скарацілі пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў для работ у пэўных умовах. Напрыклад, з'явілася магчымасць допуску да работ на вышыні, механічным абсталяванні пры непрытомнасцях, сутаргавым прыступе, інфаркце міякарда. Людзей, у якіх паніжаны слых, у тым ліку інвалідаў па слыху, могуць дапусціць да выканання асобных тыпаў работ на вышыні, механічным абсталяванні, працы на пагрузчыку. Раней зніжэнне слыху было абсалютным супрацьпаказаннем.

Цяпер медагляды змогуць праводзіць лекары агульнай практыкі. Як правіла, лекары агульнай практыкі могуць кансультаваць у тым ліку і як кардыёлагі, эндакрынолагі, лоры, афтальмолагі. Чакаецца, што гэта дапаможа знізіць нагрузку на медработнікаў і павысіць даступнасць медыцынскай дапамогі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках