19 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўвядуць спецыяльны пабор на БелАЭС

72
Улады ўвядуць спецыяльны пабор на БелАЭС

Яго ўключаць у рахункі.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі Васіль Палюховіч сёння падчас прэс-тура замежных СМІ на Беларускую АЭС, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«У нас усе гэтыя выдаткі будуць уключаныя ў тарыф на электраэнэргію. Згодна з нашым заканадаўствам ствараюцца фонды зняцця з эксплуатацыі і іншыя фонды - страхавыя, па абыходжанні з палівам і да т.п. Гэта значыць, усё, што пакладзена ў рамках работы АЭС і яе вываду з эксплуатацыі», - сказаў Васіль Палюховіч.

Генеральны дырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў удакладніў, што канкрэтныя тарыфы будуць агучаныя пасля заканчэння будаўнічых работ, калі будуць зразумелыя выдаткі. «Трэба дабудаваць станцыю, мы будзем ведаць наш складнік капітальных укладанняў - яны размяркоўваюцца ў выглядзе амартызацыі па гадах. Усё гэта будзе вядома, але пазней, - сказаў ён. - Калі мы скончым будаўніцтва, падвядзем рысу, колькі каштавалі будаўніча-мантажныя работы, пусканаладачныя, тады адпаведныя структуры разлічаць тарыфы і пададуць».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках