Мянчук скраў аўтамабіль, каб памірыцца з жонкай
10- 9.10.2019, 18:55
- 10,352
Кіроўца быў п'яны.
У Менску міліцыянты затрымалі мужчыну, які скраў аўтамабіль "KIA Sorento" ў свайго калегі, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.
Напярэдадні згону мянчук пасварыўся з жонкай. Калі раніцай ён прыехаў на працу, то ўбачыў ключы ад машыны калегі, тыя, што засталіся на стале без нагляду. Уладальнік аўто паехаў у камандзіроўку ў іншы горад. Мужчына скарыстаўся чужым аўтамабілем і паехаў да жонкі мірыцца. Аднак на праспекце Дзяржынскага ён рэзнуўся ў іншы аўтамабіль. Інспектары ДАІ, якія прыехалі на месца ДТЗ, выявілі, што кіроўца быў нецвярозы.
Аўтамабіль вярнулі ўладальніку.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.