19 красавiка 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прапанаваў сем крокаў для ўрэгулявання на Данбасе

65
Парашэнка прапанаваў сем крокаў для ўрэгулявання на Данбасе
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Экс-прэзідэнт Украіны распавёў, як пазбегнуць расейскай пасткі.

Пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў сем крокаў, якія, на яго думку, варта зрабіць, каб пазбегнуць расейскай пасткі на Данбасе.

Са слоў Парашэнкі, з адыходам украінскіх войскаў на пазіцыі 2016 года, Кіеў «страчвае блізу 30 населеных пунктаў і шэраг ключавых вышынь», паведамляе nv.ua.

«Там за кожны метр заплачана жыццём. Вайскоўцаў рыхтуюць да таго, каб сысці з уладкаваных пазіцый у чыстае поле. Гэта - наступствы развядзення войскаў па так званай «формуле Штайнмаера», - завіў Парашэнка ў сваім відэазвароце.

Са слоў Парашэнкі, простых развязанняў для Данбаса - няма, завяршыць усё хутка - немагчыма.

Парашэнка агучыў сем прапаноў, якія, на яго думку, варта зрабіць, каб пазбегнуць расейскія пасткі на Данбасе.

«1. Настойваць на прынцыпах «спачатку - бяспека», «нічога не ўзгоднена, пакуль усё не ўзгоднена» і «толькі пасля забеспячэнне бяспекі да выбараў».

2. Формула Штайнмаера павінна разглядацца толькі як складнік «дарожнай карты» выканання Менскіх дамоўленасцей. Уключаючы вывад вайскоўцаў РФ, тэхнікі і зброі, раззбраенне незаконных узброеных фармаванняў, пераход расейска-ўкраінскай мяжы пад кантроль Украіны.

3. Адвод войскаў - толькі пры ўмове пастаяннага і ўсёабдымнага спынення агню. Лінія размежавання зафіксаваная ў Менску 19 верасня 2014 года. Расея і баевікі павінны вярнуць дзве з паловай тысячы кіламетраў, гэта прамое патрабаванне Менску.

4. Маніторынгавая місія АБСЕ павінна атрымаць бесперашкодны і поўны доступ да ўсёй акупаванай тэрыторыі і ўсталяваць пастаянны кантроль над некантралюемым участкам расейска-ўкраінскай мяжы.

5. Варта стварыць падгрупу ў пытаннях мяжы ў рамках Часовай кантактнай групы ў Менску.

6. Настойваць на разгортванні шматнацыянальных міратворчых сіл ААН на ўсёй тэрыторыі акупаванага Данбаса.

7. На тэрыторыі АРДЛА павінна быць адноўленае падаткаабкладанне ў рамках прававога поля Украіны, а таксама фінансавая і банкаўская сістэмы, вернутая ўкраінская ўласнасць. Толькі гэта дасць падставы і магчымасць у поўнай меры аднавіць сацыяльнае забеспячэнне рэгіёну», - сказаў на заканчэнне Парашэнка.

У пачатку кастрычніка Украіна ўзгадніла тэкст формулы Штайнмаера, якая ў далейшым ўвойдзе ў новы закон аб статусе Данбаса.

Пасля гэтага ў краіне ўспыхнулі акцыі пратэсту, удзельнікі якіх разглядаюць гэты дакумент як капітуляцыю перад РФ.

Партыі Голас і Еўрасалідарнасць заклікалі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага даць тлумачэнні па формуле Штайнмаера, а Бацькаўшчына назвала яе пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках