Расейскі хакеіст «Хіміка»: Людзі ў Беларусі больш добрыя, чым у Расеі
4- 9.10.2019, 21:23
- 10,720
Нападнік наваполацкага «Хіміка» Аляксандр Малафееў распавёў пра жыццё ў Беларусі.
- Гэта мой першы сезон у Беларусі. У «Хіміку» добра сустрэлі, усё падабаецца, на выезды ездзіць блізка. Пасля Расеі беларускія адлегласці для мяне - глупства. Калі выступаў у МХЛ у камандзе з невялікім бюджэтам, даводзілася два дні ехаць цягніком на выезд. А ў Экстралізе максімальная паездка - сем гадзіне на аўтобусе да Берасця.
Ці заўважыў розніцу ў укладзе жыцця беларусаў і расейцаў? Тут вельмі шмат п'юць. Заходжу ў Наваполацку ў краму - а па гарэлку ўжо ў абед чарга стаіць. Сумна гэта. Затое людзі ў вас больш добрыя, чым у Расеі. Такое адчуванне, што ў Маскве ва ўсіх у галаве толькі праца і грошы - няма жыццёвых радасцяў. А ў вас усе ходзяць, усміхаюцца.
Да чаго цяжэй за ўсё прывыкнуць у Беларусі? Да мясцовай валюты. Спярша здаецца, што ўсё вельмі танна. Трэба не забываць памнажаць цэны на трыццаць, - цытуе Малафеева «Трибуна».