19 красавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска пералічыла «багатаму пілоту» 37 тысяч рублёў

31
Беларуска пералічыла «багатаму пілоту» 37 тысяч рублёў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

А той не прыляцеў.

Ужо не адна клавіятура сцёртая ад публікацый аб падманах у інтэрнэце, але менш іх не становіцца, прычым часцяком схема адна і тая ж. Пра чарговую гісторыю забяспечанага замежніка ў цяжкім становішчы і даверлівай беларускі паведамляе onliner.by прэс-служба МУС.

48-гадовая жыхарка Віцебска пазнаёмілася на адным з сайтаў з мужчынам. Ён прадставіўся ўцекачом з Расеі: маўляў, жыў доўгі час на Гавайскіх выспах, цяпер працуе ў афганскай авіяцыі, але ёсць праблема - грошы асабліва не плацяць, таму хоча звальняцца.

Пасля пары дзён актыўнай перапіскі мужчына прапанаваў сустрэцца асабіста і пераехаць да яго. Як звычайна, была адна праблема: $150 тысяч і пяць брыльянтаў затрымаліся ў адным з банкаў. Развязаць пытанне магла лагістычная кампанія. Беларуска пагадзілася дапамагчы, і неўзабаве з ёй звязаліся прадстаўнікі гэтай арганізацыі: спярша яны прасілі $2,5 тысячы, а затым пад рознай нагодай выманілі яшчэ немалую суму - усяго 37 тысяч беларускіх рублёў.

Камяні беларуска не атрымала, лётчык не прыляцеў і квіток на Гаваі не даслаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках