24 красавiка 2024, Серада, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі і Туск абмеркавалі пытанні энэргабяспекі ў Еўропе

6
Зяленскі і Туск абмеркавалі пытанні энэргабяспекі ў Еўропе

Прэзідэнт Украіны і прэзідэнт Еўрапейскай рады абмеркавалі сітуацыю з «Паўночным струменем-2».

14 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Дональдам Тускам. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка Украіны.

Палітыкі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей 21-га саміту Украіна - ЕЗ.

«Асобнай тэмай размовы была энэргетычная бяспека ў Еўропе, у тым ліку сітуацыя з рэалізацыяй праекту «Паўночны струмень-2». Суразмоўцы сышліся ў меркаванні аб важнасці безумоўнага выканання ўсімі дзяржавамі - чальцамі Еўрапейскага Звязу энэргетычнага заканадаўства ЕЗ», - распавялі ў прэс-службе.

Туск запэўніў Зяленскага ў сваёй нязменнай падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Ён дадаў, што таксама падтрымлівае правядзенне рэформаў ва Украіне.

«Паўночны струмень-2» - газаправод, які павінен звязаць Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора. Працягласць маршруту - больш за 1200 км, магутнасць новага трубаправода складзе 55 млрд м³ газу за год. Кошт праекта - €9,5 млрд, яго напалову фінансуюць расійскі «Газпром» і пяць еўрапейскіх кампаній: англа-нідэрландская Shell, нямецкія Wintershall і Uniper, французская Engie і аўстрыйская OMV.

Улады Украіны, Польшчы, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славаччыны, Латвіі, Літвы і Эстоніі ўважаюць «Паўночны струмень-2» пагрозай для энэргетычнай бяспекі Еўропы.

У 2018 годзе Нямеччына, Фінляндыя і Швэцыя дазволілі пракладаць трубаправод праз сваю тэрыторыю, Данія заставалася апошняй краінай, якая не дазваляла. Праз гэта аператар праекта прапанаваў пракласці трубаправод у абыход Даніі.

30 кастрычніка 2019 года Дацкае энэргетычнае агенцтва дало дазвол на будаўніцтва адрэзка газаправода «Паўночны струмень-2», які праходзіць па кантынентальным шэльфе Даніі.

У «Газпроме» прагназавалі, што «Паўночны струмень-2» увядуць у эксплуатацыю да канца 2019 года, аднак праз пазіцыю Даніі газаправод змогуць запусціць не раней за вясну 2020 года, паведамлялі «Ведомости».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках