26 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВУП Украіны расце 15 кварталаў запар

10
ВУП Украіны расце 15 кварталаў запар

Украінская эканоміка вырасла ў трэцім квартале на 4,2% у гадавым вымярэнні.

Рэальны валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Украіны ў трэцім квартале вырас у параўнанні з папярэднім на 0,7%, а ў гадавым вымярэнні - на 4,2%. Такія аператыўныя звесткі апублікавала Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны 14 лістапада.

Ведамства удакладняе, што звесткі ў адносінах да другога кварталу прыводзяцца з улікам сезоннага фактару, паведамляе liga.net.

У другім квартале рэальны ВУП Украіны павялічыўся на 1,6% у дачыненні да першага і на 4,6% - у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Паводле вынікаў першага квартала быў зафіксаваны рост на 0,3% і 2,5% адпаведна.

Паводле прагнозаў МВФ, рост ВУП Украіны ў 2019-2020 гадах будзе на ўзроўні 3%, а ў 2021 годзе - 3,1%. ЕБРР пагоршыў свае чаканні па росце ўкраінскай эканомікі на канец 2019-га з 3,6% да 3,3%.

Нацбанк Украіны прагназуе рост ВУП паводле вынікаў бягучага года на ўзроўні 3,5% - 4%.

Мінэканомікі на 2020 год падрыхтаваў два прагнозы: згодна з першым ВУП вырасце на 3,7%, па другім - на 4,8%, пры ўмове ўкаранення рэформаў, якія павінны палепшыць бізнэс клімат. Мэта ўрада - рост ВУП у наступныя пяць гадоў на 40%.

Паводле звестак Дзяржстата, у 2018 годзе рэальны ВУП вырас на 3,3%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках