25 красавiка 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган заявіў, што Турцыя гатова набыць амерыканскія ЗРК Patriot

2
Эрдаган заявіў, што Турцыя гатова набыць амерыканскія ЗРК Patriot
ЗРК PATRIOT

Анкара гатовая набыць Patriot, але не пагодзіцца на ўтылізацыю ўжо набытай сістэмы S-400.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган на сустрэчы з амерыканскім калегам Дональдам Трампам у Вашынгтоне заявіў, што гатовы набыць сістэмы ЗРК Patriot, калі ЗША прапануюць выгадныя ўмовы. Пра гэта турэцкі прэзідэнт заявіў 13 лістапада на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоў, паведамляе gordonua.com са спасылкай на Aljazeera.

Як паведамляе «Анадолу», вярнуўшыся з Вашынгтона, Эрдаган падкрэсліў, што Анкара не адмовіцца ад куплі С-400.

Турцыя заявіла пра гатоўнасць да набыцця ў ЗША сістэм ЗРК Patriot. Аднак прапанову цалкам адмовіцца ад закупкі сістэм ЗРК С-400 Анкара расцэньвае як абмежаванне сваіх суверэнных правоў», - сказаў ён.

У ліпені 2017 года Турцыя дамовілася з РФ пра пастаўкі сістэм С-400. Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, Анкара заплаціць за чатыры дывізіёны ЗРК $2,5 млрд.

У пачатку чэрвеня 2019 года ЗША прапанавалі Турцыі варыянты, якія б дазволілі ёй адмовіцца ад расейскіх зенітна-ракетных комплексаў.

Амбасадарка ЗША ў NATO Кей Бэйлі Хатчысан заявіла, што купля Турцыяй расейскіх ЗРК можа дапамагчы Крамлю ў яго імкненні аслабіць Альянс. З ейных слоў, Турцыя павінна зрабіць выбар паміж расейскімі сістэмамі С-400 і амерыканскімі знішчальнікамі F-35.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган паведаміў, што абмяркоўваў тэму закупак ЗРК С-400 з амерыканскім прэзідэнтам у рамках саміту G20 у Асацы. З ягоных слоў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запэўніў, што ЗША не будуць прымяняць санкцыі.

12 ліпеня на авіябазу Мюртэд у турэцкай правінцыі Анкара прыбыла першая партыя кампанентаў расейскіх зенітна-ракетных комплексаў С-400. Са слоў Эрдагана, працэс пастаўкі расейскіх ЗРК завершыцца ў красавіку 2020 года.

У Белым доме заявілі, што пастаўкі ў Турцыю знішчальнікаў F-35 немагчымыя, бо расейцы з дапамогай С-400 змогуць вывучаць іх характарыстыкі.

15 верасня ў МЗС Турцыі паведамілі пра атрыманне з Расеі другой партыі комплексаў С-400.

11 лістапада дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Роберт О'Браэн заявіў, што Вашынгтон можа ўвесці санкцыі супраць Турцыі ў сувязі з пагадненнем аб куплі ў Расеі зенітна-ракетных комплексаў С-400.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках