25 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выявілі смеццявоз з радыеактыўным ёдам

4
У Менску выявілі смеццявоз з радыеактыўным ёдам

Надзвычайнае здарэнне адбылося на палігоне «Трасцянецкі».

Надзвычайнае здарэнне адбылося на палігоне «Трасцянецкі» ў Менску ў чацвер, 14 лістапада. Пра гэта паінфармавала прэс-служба сталічнага УМНС.

На сметнік прыехаў смеццявоз, і інжынер аховы працы ўбачыў, што аўто прадпрыемства «Экалогія горада» «фаніць» - радыяцыйны фон перавышаны. На месца быў выкліканы нарад ратавальнікаў.

- На месцы работнікі МНС правялі замеры, каб даведацца магутнасць эквівалентнай дозы, што выпраменьвалася на паверхні кантэйнера смеццявоза «МАЗ». У 10 сантыметрах радыяцыйны фон складаў 0,4 мікразівертаў - было наважана выгрузіць смецце і знайсці крыніцу выпраменьвання, - растлумачылі ў прэс-службе.

У выніку ратавальнікі знайшлі некалькі чорных пакетаў, ва ўсіх знаходзіліся адпрацаваныя медпрэпараты з ёдам-131 (Заўвага.: штучным радыеактыўным ізатопам ёду). Клас небяспекі рэчывы №4, а перыяд паўраспаду - восем дзён.

- Пагроз для экалогіі і людзей няма. «Знаходку» ўтылізуюць паводле інструкцыі, - удакладнілі ў МНС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках