16 красавiка 2024, aўторак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Андрэй Войніч: Трэба пачынаць з простых словаў «я свабодны»

2
Блогер Андрэй Войніч: Трэба пачынаць з простых словаў «я свабодны»
АНДРЭЙ ВОЙНІЧ

Нас, вольных людзей, сотні тысячаў.

Адказнасць за свае ўчынкі нясе толькі свабодны чалавек.

Відэаблогер Андрэй Войніч у сваім відэа запрашае на Сустрэчу свабодных людзей.

– Два месяцы мы разам толькі і кажам пра праблемы, – кажа блогер у сваім звароце. – Кожны дзень на нашых пікетах адны і тыя тэмы: грошай няма, працы няма, перспектываў няма. Камусьці заробку не хапае на прадметы першай неабходнасці, камусьці пенсіі на лекі.

Так пра што я ўвогуле? Не каму-небудзь, а амаль усім. А тут яшчэ дэкрэты дурныя, чыноўнікі тупаватыя... Ды вы самі ўсё гэта ведаеце.

Адна і тая ж «карусель». Так, гэта наша жыццё. Але няўжо казаць мы можам толькі пра праблемы?

Што далей? Гэтае пытанне прагучала на плошчы Свабоды ў Менску 8 лістапада і рэхам адгукнулася ў сацсетках і на кухнях.

Адказ увогуле зразумелы. Трэба нешта рабіць. Трэба браць адказнасць за сваю будучыню на сябе. Але што стаіць за гэтымі пафаснымі словамі?

Адказнасць за свае ўчынкі нясе толькі свабодны чалавек. Раб не адказвае ні за што. Толькі ные і скардзіцца на сваю цяжкую долю, радуецца падачкам гаспадара і кажа, што ад яго нічога не залежыць.

Напэўна, з гэтага і трэба пачынаць, з простых словаў «я – свабодны». З разумення таго, што з гэтага вынікае, з усведамлення, што трэба самому пастанавіць, якім будзе твой наступны крок. І наступны. І наступны за ім.

Першыя крокі – самыя складаныя. Гэта як у дзіцяці: бывае – спатыкаешся, бывае – падаеш. Потым крокі становяцца больш упэўненымі. І ў нейкі момант глядзіш вакол і бачыш: нічога сабе, дык ты ж не адзін! Нас – вольных людзей – сотні тысячаў. Мы ведаем, што рабіць, ведаем, куды ісці, ведаем, як зрабіць наша жыццё і краіну нармальнай.

Прыходзь на Сустрэчу свабодных людзей 15 лістапада а 18-й на Кастрычніцкую плошчу Менска. Разам мы можам многае. Разам мы і пастановім, #чтодальше.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках