24 красавiка 2024, Серада, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт па краінах Усходняй Еўропы: На «выбарах» у Беларусі зафіксавана вялікая колькасць «цудаў»

15
Экспэрт па краінах Усходняй Еўропы: На «выбарах» у Беларусі зафіксавана вялікая колькасць «цудаў»

У параўнанні з мінулымі выбарамі назіраецца відавочны рэгрэс.

«Парламенцкія выбары» ў Беларусі, якія прайшлі 17 лістапада, не адпавядалі дэмакратычным стандартам, - з такой ацэнкай выступілі назіральнікі ад Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Польскі экспэрт па краінах Усходняй Еўропы Марэк Будзіш адзначыў у інтэрв'ю «Радыё Польшча»:

«Зафіксавана велізарная колькасць злоўжыванняў і «цудаў», якія адбываліся з выбарчымі скрынямі (маецца на ўвазе ўкід бюлетэняў у скрыні. - Рэд.). Гэта ўсё прывядзе да таго, што гэтыя «выбары» не будуць прызнаныя дэмакратычнымі, і гэта будзе правільная ацэнка. У параўнанні з выбарамі, якія прайшлі чатыры гады таму, назіраецца відавочны рэгрэс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках