28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты перайшлі да зніжэння

Кошты нафты перайшлі да зніжэння

Кошты нафты знізіліся амаль на 1% на фоне паведамлення аб гандлёвым «песімізме» Кітая.

Кошты нафты знізіліся ў панядзелак пасля паведамленні СМІ аб тым, што Пекін песімістычна настроены ў дачыненні да гандлёвай угоды з Вашынгтонам, паведамляе reuters.com.

У панядзелак тэлеканал CNBC паведаміў пра «песімістычны» настрой Пекіна ў дачыненні да гандлёвай угоды праз нежаданне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа скасоўваць тарыфы, хоць Кітай быў упэўнены, што Вашынгтон згодны на такі крок.

У нядзелю кітайскае дзяржанае агенства Сіньхуа паведаміла, што бакі правялі «канструктыўныя перамовы» на высокім узроўні, не раскрыўшы іншых дэталяў.

Ф'ючэрсы нафты маркі Brent знізіліся на 0,93% да $62,73 за барэль да 18:26 па Менску. Ф'ючэрсы на амерыканскую лёгкую нафту WTI збавілі 0,8% да $57,26 за барэль.

Апасенні высокага ўзроўню прапановы нафты ў 2020 годзе таксама паўплывалі на рынак, які чакае, што АПЕК падоўжыць зніжэнне здабычы на наступны год.

«У кароткатэрміновай перспектыве амерыкана-кітайскія гандлёвыя перамовы і сустрэча АПЕК у пачатку снежня - гэта дзве найбуйнейшыя падзеі, за якімі назіраюць нафтавыя трэйдары», - сказала аналітык CMC Markets Маргарэт Янг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках