29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па пазіцыях «Хэзбалы»

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па пазіцыях «Хэзбалы»

Атака была нанесеная ў адказ на абстрэл тэрыторыі Ізраілю.

Сёння блізу 5-й тэрыторыя Ізраіля была абстраляная з Сірыі. Пра гэта паведамляе Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у сваім Twitter, піша "Гордан".

У прэс-службе адзначылі, што запускаў было чатыры. Ракеты перахапіла сістэма супрацьракетнай абароны "Жалезны купал". Падзенняў ракетаў на ізраільскай тэрыторыі не зафіксавана.

Паводле звестак выдання NEWSru.co.il, сірэна спрацавала на Галанскіх вышынях і ў Верхняй Галілеі.

Пасля гэтага ЦАХАЛ атакаваў цэлі на поўдзень ад сталіцы Сірыі Дамаска. Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля выпусцілі пяць ракетаў. Сірыйскія СПА спрабавалі перахапіць гэтыя ракеты і некаторыя з іх былі збітыя.

Іншыя ракеты, паводле інфармацыі праваабаронцаў, пабілі аб'екты ліванскай групоўкі "Хэзбала" і праіранскай міліцыі ў тым раёне, адкуль, мяркуецца, былі выпушчаныя ракеты па тэрыторыі Ізраіля.

Пра магчымыя страты і шкоду ў Абсерваторыі правоў чалавека не ведаюць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках