19 красавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская мафія ў Нямеччыне: паліцыя Бэрліна паказала канфіскаваную зброю

2
Расейская мафія ў Нямеччыне: паліцыя Бэрліна паказала канфіскаваную зброю

Праект аб барацьбе з мафіяй атрымаў назву ў гонар абарончага муру Рымскай імперыі.

Падчас прэзентацыі вынікаў міжнароднага праекта аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю паліцыя Бэрліна ў панядзелак, 18 лістапада, прадэманстравала журналістам аўтаматы, пісталеты і гранаты, канфіскаваныя ў ходзе следчых дзеянняў ва ураджэнцаў Чачэніі. Расейскамоўная арганізаваная злачыннасць была адной з ключавых тэм праекта, паведамляе dw.com.

Выраз "Бедны, але сэксуальны" з лёгкай рукі былога кіроўнага бургамістра нямецкай сталіцы Клаўса Ваверайта (Klaus Wowereit) доўгі час уважаўся за неафіцыйны рэкламным слоганам Бэрліна. Але калі гэтую фразу працытавала прадстаўніца гарадской пракуратуры, словы гэтыя набылі зусім іншы сэнс - праваахоўным органам сталіцы Нямеччыны не стае грошай на барацьбу з арганізаванай злачыннасцю. І паўмільёна еўраў з бюджэту ЕЗ вельмі дарэчы. Яны былі выдаткаваныя на наладжванне сувязей паміж следчымі некалькіх краін. Паліцэйскія і пракуроры запэўніваюць, што пасля заканчэння фінансавання гэтыя сувязі захаваюцца.

Паліцэйскі праект шасці краін і чатырох федэральных зямель

Праект пад назвай Limes (у гонар абарончага муру Рымскай імперыі) быў разлічаны на тры гады, яго бюджэт склаў блізу 500 000 еўраў. Яны былі выдаткаваныя на ўмацаванне гарызантальных сувязяў паміж паліцэйскімі розных краін: як кажуць следчыя, арганізаваная злачыннасць на ўсю моц выкарыстоўвае дасягненні глабалізацыі, у тым ліку бязвізавы рэжым і мабільную сувязь - і паліцыя не павінна адставаць.

У праекце ўдзельнічалі шэсць краін і чатыры федэральныя землі Нямеччыны, уключаючы Бэрлін. Выступаў і супрацоўнік следчай групы зямельнага ведамства ў крымінальных справах, якая спецыялізуецца на расейскамоўнай арганізаванай злачыннасці Томас Поцка (Thomas Potzka). Паводле ягоных слоў, многія крымінальныя справы, пачатыя ў рамках праекта, яшчэ расследуюцца. Але з завершаных ён асабліва вылучае справу ў дачыненні да групы падазраваных чачэнскага паходжання. "У ходзе следства мы садзейнічалі ў расследаванні падрыхтоўкі забойстваў і самі ініцыявалі справы ў дачыненні да заказчыкаў і давялі справу да суду", - кажа следчы.

Бэрлін - адзіны рэгіён Нямеччыны, у зямельным ведамстве ў крымінальных справах якога ёсць аддзел, які спецыялізуецца на расейскамоўнай арганізаванай злачыннасці.

"З розных гістарычных і геаграфічных прычын Бэрлін стаў цэнтрам злачынцаў, якія нарадзіліся ў былым Савецкім Саюзе, - кажа Томас Поцка.

Асабліва пільную ўвагу паліцэйскіх прыцягваюць ўраджэнцы Чачэніі. Як кажа Томас Поцка, крымінальныя элементы чачэнскага паходжання спрабуюць умацавацца ў злачынным свеце як брэнд і зарабіць на гэтым.

"Ад гэтага пакутуе ўся чачэнская дыяспара, - кажа паліцэйскі. - Тым больш што ў СМІ ўсё падаецца спрошчана. Многія параўноўваюць з чачэнцамі тэрарызм і радыкальны ісламізм, але гэта толькі частка праўды. І гэта, як правіла, не тычыцца ні дыяспары ў цэлым, ні чачэнскай арганізаванай злачыннасці. Але для СМІ гэта вельмі прывабна, і з задавальненнем цытуецца".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках