19 красавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аформіла аўтастрахоўку без пашпарта - цяпер што, плаціць удвая больш?»

8
«Аформіла аўтастрахоўку без пашпарта - цяпер што, плаціць удвая больш?»

Крык душы кіроўцы з Менска.

Чытачка onliner.by Алена надоечы сутыкнулася з непрыемнасцю пры афармленні абавязковай аўтастрахоўкі і надумала распавесці пра нюансы, каб папярэдзіць іншых уладальнікаў аўто. Гаворка пра афармленне дакумента без пашпарта. «Хаця ў законах згадваецца фраза «дакумент, які сведчыць асобу», ад мяне запатрабавалі менавіта пашпарт, - кажа спадарыня. - А яго ў той момант у мяне не было: раней аддала ў амбасаду».

- Мне было сказана, што адзіны прыдатны дакумент - пашпарт, але калі яго няма, то страхоўку аформіць усё ж можна, аднак падвойным тарыфам, - запэўнівае аўтаўладальніца. - Я разважыла: калі іншага выбару няма, аформлю страхоўку паводле тарыфу 2,0, але на невялікі тэрмін - на месяц, а пазней, калі вярну пашпарт, падоўжу з нармальным тарыфам. Страхоўка патрэбная была тэрмінова, каб прайсці тэхагляд.

- Калі прыйшоў час працягваць страхоўку, я высветліла, што тарыф 2,0 за мной захоўваецца, - кажа Алена. - Гэта значыць ён, можна сказаць, будзе пераходзіць. Калі б мяне пра гэта папярэдзілі, я б ні ў якім разе не пагадзілася б на такі варыянт - прасцей было б ездзіць без яе, пакуль не вернуць пашпарт. Так на роўным месцы мне сапсавалі страхавую гісторыю. Гэта значыць, і ў іншых кампаніях, калі я захачу аформіць «аўто» ў іх, мне зноў паставяць 2,0. Я звярталася ў страхавую кампанію, тлумачачы сваю пазіцыю, паказваючы, што ніхто не патлумачыў мне наступстваў згоды. Мне адказвалі: нібыта я была папярэджаная (хоць са мной была сяброўка і яна нічога такоўскага не чула). У выніку мне выказалі наступную пазіцыю кампаніі: «Указ аб устанаўленні памераў страхавых тарыфаў знаходзіцца ў адкрытым доступе». Маўляў, я павінна ведаць гэты дакумент. Мяркую, што я афармляю не добраахвотную страхоўку, а тую, за якую мяне абавязваюць заплаціць, і магу разлічваць на поўную інфармацыю пра паслугу. А выйшла, што мяне не папярэдзілі.

Сапраўды, ва ўказе аб усталяванні памераў страхавых тарыфаў згадваецца: «Калі для ўкладання дамовы страхавання страхавальнік не падаў страхоўшчыку дакумент, які сведчыць асобу, у дамове страхавання ўстанаўліваецца клас аварыйнасці Н3». А клас Н3, паводле таго ж дакумента, выкарыстоўваецца, калі на працягу дзеяння апошняй дамовы надыходзіла два і больш страхавых выпадкаў. Адзіны спосаб знізіць стаўку - найбліжэйшы год ездзіць без інцыдэнтаў, тады прысвояць клас Н2.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках