29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Выхад з сітуацыі ў Беларусі - змена ўлады

11
Эканаміст: Выхад з сітуацыі ў Беларусі - змена ўлады
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Эканамічныя рэформы будуць толькі тады, калі да ўлады прыйдуць новыя людзі.

Як правіла, перад кожнымі так званымі выбарамі беларусаў імкнуцца чым-небудзь парадаваць. Пазапланавым падвышэннем пенсій або ростам заробкаў. У гэтым сэнсе цяпер незвычайна ціха. Ну, хіба што ВУП абяцаюць падвысіць. Праўда, не цяпер, а да 2025 года. Затое адразу на 67%. Эх, зажывём! Хаця наўрад ці. Гэта больш падобна да морквы для восліка, якую адсунулі далей, каб не трэба было адсоўваць кожны год, піша эканаміст Леў Марголін для сайта ucpb.org.

Чаму з гэтых планаў нічога не атрымаецца? Каб дасягнуць такога выніку эканоміка Беларусі павінна кожны год прырастаць у сярэднім на 9%. З чаго б гэта, калі апошнія два гады рост складаў адпаведна 2,5 і 3 адсоткі. Не бывае сур'ёзнага росту без інвестыцый, прычым пажадана замежных. Таму што менавіта замежныя інвестыцыі прыносяць з сабой не толькі грошы, але і новыя сучасныя тэхналогіі, новыя прадукты, новыя рынкі збыту.

Для інвестыцый патрэбныя рэформы, бо ніводзін прадпрымальнік у здаровым розуме не укладзе грошы ў краіну, дзе ніхто не гарантуе яму захаванасць укладанняў, а рэформаў не будзе, пра гэта Лукашэнка заяўляў ўжо не раз. У гэтым сэнсе яму можна верыць. А значыць, не будзе ні росту заробкаў і пенсій, не будзе новых працоўных месцаў. Усё больш беларусаў будуць здымацца з наседжаных месцаў і з'язджаць на заробкі за мяжу. Спачатку часова - потым назаўсёды.

Ці ёсць выхад з гэтага становішча? Безумоўна, ёсць, ён у змене ўлады. А для гэтага патрэбныя выбары, сумленныя, свабодныя, празрыстыя. Калі кожны кандыдат у дэпутаты ўсіх узроўняў мае права на свайго прадстаўніка ў выбарчых камісіях. Калі галасы выбарцаў сапраўды лічаць, лічаць так, каб кожны чалец камісіі, кожны назіральнік бачыў кожны бюлетэнь і быў упэўнены, што ў вывешаным пратаколе сапраўды адлюстраванае волевыяўленне выбарцаў, воля беларускага народа.

А пакуль выступы кандыдатаў не пускаюць у эфір праз словы пра неабходнасць змены ўлады, пра імпічмент Лукашэнку, пра тое, што краіна зайшла ў нявыкрутку. Акруговыя камісіі бяруць на сябе права рэдагаваць выступы кандыдатаў у прэсе. Яны настолькі паверылі ва ўласную беспакаранасць, што без усялякага сораму парушаюць крымінальны кодэкс.

Аб'яднаная грамадзянская партыя разумее, што на сённяшні дзень выбараў у Беларусі няма. Але мы вылучалі і будзем вылучаць сваіх кандыдатаў для таго, каб усё больш людзей даведваліся, што ёсць праграма «Мільён новых працоўных месцаў», якая рэальна можа ў лічаныя гады падняць дабрабыт краіны. У самой праграме нічога складанага няма. Каб эканоміка расла патрэбныя інвестыцыі, патрэбна абарона ўласнасці і свабода асабістай ініцыятывы. Народ павінен зразумець, што без рэальных выбараў нельга пазбавіць уладных паўнамоцтваў людзей, якія цалкам дыскрэдытавалі сябе за апошнюю чвэрць стагоддзя. Мы павінны прымусіць іх успомніць Канстытуцыю і артыкул аб уладзе народа, мы павінны самі выбіраць тых, каму даверым кіраваць краінай. Мы павінны прымусіць паважаць наш выбар і вучыцца абараняць яго.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках