24 красавiка 2024, Серада, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надышоў час браць адказнасць за будучыню краіны на сябе

18
Надышоў час браць адказнасць за будучыню краіны на сябе
ФОТА: «НАША НІВА»

Сцяпан Святлоў звярнуўся да прысутных на плошчы Свабоды.

Папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, праводзіць сустрэчу падпісчыкаў у Менску. Падчас сустрэчы ён звярнуўся да прысутных па відэасувязі.

- Яны казалі, што я не прыйду. Але, як бачыце, сёння я з вамі! Для таго, каб сказаць усім вам вялікі дзякуй! Сёння вы паказалі, што існуяце не толькі ў інтэрнэце і з вамі трэба лічыцца. Сёння вы паказалі, што напраўду баяцца няма чаго! Бо за намі - праўда! Баяцца павінны тыя, за кім хлусня. І гэта толькі пачатак.

Наперадзе - цяжкая і карпатлівая праца. Але важна, што мы ўжо на правільным шляху. Што вы - ведаеце, чаго хочаце. Ведаеце, #чтодальше. Дзякуй за вашы ідэі, думкі, каментары. Іх чуем не толькі мы, блогеры, але і тыя, хто цяпер называе сябе «афіцыйнымі ўладамі». Памятаеце пра гэта. Памятаеце і далей не заставайцеся пасіўным і абыякавымі. Надышоў час браць адказнасць за будучыню краіны на сябе.

Сёння вы прапануеце свае ідэі. Асабіста я прапаную заўсёды пачынаць з сябе. Уключацца ў любую актыўную працу. Фіксаваць беззаконне, дамагацца выканання сваіх законных правоў, распавядаць пра тое, што напраўду адбываецца, сваім знаёмым, сябрам, суседзям, бабулям і дзядулям, сабакам і коткам.

І ўсё роўна, хто вы - студэнт, рабочы, спартовец або чыноўнік. Няважна, на якой мове вы размаўляеце. Важная, што мы - усе разам! Мы, беларусы. І нас, як спяваў Лявон Вольскі, мільёны, нас да халеры!

Так застаёмся ж на сувязі! Застаёмся разам! Жыве Беларусь!», - заявіў NEXTA.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках