15 лiстапада 2019, пт 18:37

бел рус eng

15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы! 14

19:25 8.11.2019, Яўген Афнагель — Меркаванне

Актывіст заклікаў беларусаў выйсці на плошчу а 18:00 на легальны мітынг у рамках выбарчай кампаніі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель выступіў на сустрэчы NEXTA.

- Сябры, мяне завуць Яўген Афнагель, я хацеў бы ад сябе падзякаваць Сцяпану за класны фільм. Некалькі тысяч чалавек, якія сабраліся на гэтай плошчы. Дзякуй вам. Фільм паглядзелі два мільёны беларусаў. Ніколі ў гісторыі Беларусі столькі людзей не глядзелі дакументальны фільм за такую колькасць часу. Гэта рэкорд. Ад асобы кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якую я прэзентую, прапаную сабрацца праз тыдзень, 15 чысла, на Кастрычніцкай плошчы Менска, а 18:00. Зробім так, каб на Кастрычніцкай плошчы было не пару тысяч чалавек, а нашмат больш. Я ведаю, што ўсе разам мы можам гэта зрабіць. Ні ўладам, якія баяцца нас, нас не спыніць. Яны думалі, што калонкі не будзе - яна ёсць. Яны думалі, што мы не пакажам выступ Сцяпана - вы ўсе яго бачылі. І мы збяромся на Кастрычніцкай плошчы. Дзякуй, Менск. Жыве Беларусь! - заявіў Яўген Афнагель.

Як вядома, выбарчая кампанія па выбарах у «парламент» працягнецца да 17 лістапада.

Charter97.org вёў анлайн-трансляцыю з акцыі папулярнага блогера.

Напісаць каментар (14)