29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зеркаль: РФ упершыню ў гісторыі адкажа за парушэнне міжнароднага права

12
Зеркаль: РФ упершыню ў гісторыі адкажа за парушэнне міжнароднага права
АЛЕНА ЗЕРКАЛЬ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Са слоў намесніцы кіраўніка МЗС Украіны, РФ будзе адказваць па ўсіх абвінавачваннях, уключаючы МН17.

Расейская Федэрацыя ўпершыню ў гісторыі адкажа за парушэнне міжнароднага права. Пра гэта на брыфінгу распавяла намесніца кіраўніка Міністэрства замежных спраў Украіны Алена Зеркаль, паведамляе РБК-Украина.

З яе слоў, суд павінен правесці аналіз колькі спатрэбіцца Расеі для падрыхтоўкі іх мемарандума.

«Далей будзе разгляд па сутнасці. Суд павінен правесці аналіз таго, колькі спатрэбіцца Расеі для падрыхтоўкі іх мемарандума, і прыняць пратакольны загад. Пасля гэтага Расея павінна будзе падаць свой мемарандум, у якім выкладзе сваю пазіцыю па ўсіх пунктах, па якіх Украіна дала факты парушэння канвенцый. І пасля гэтага пачнуцца слуханні», - заявіла Зеркаль.

Таксама яна адзначыла, РФ упершыню будзе адказваць за парушэнне міжнароднага права.

«Расея будзе ўпершыню адказваць за парушэнне міжнароднага права і парушэнне правоў чалавека. Гэта ўпершыню ў гісторыі, калі будзе адказваць Расея... па ўсіх нашых абвінавачваннях, уключаючы MH17», - заявіла намесніца кіраўніка МЗС Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках