Каля Крамля вывесілі банер з надпісам «СТОП (!) ГУЛАГ»
3- 8.11.2019, 21:06
- 14,701
Акцыю правялі ўдзельнікі праекту «дэкамунізацыі» і панк-гурт Pussy Riot.
Удзельнікі праекту «дэкамунізацыі» і панк-гурт Pussy Riot вывесілі ў Маскве на Вялікім Маскварэцкім мосце каля Крамля банер з надпісам «СТОП (!) ГУЛАГ».
На палатно таксама былі партрэты абвінавачаных паводле маскоўскай справы, аспіранта МДУ Азата Міфтахова, кіраўніка карэльскага «Мемориала» Юрыя Дзмітрыева, актывісткі «Адкрытай Расеі» Анастасіі Шаўчэнкі і абвінавачанай паводле справы «Новай велічы» Ганны Паўліковай.
Актывісты патрабавалі вызваліць палітвязняў, «спыніць рэпрэсіі» і люстраваць службовых асоб, якія могуць быць датычныя да «фабрыкацыі палітычных спраў».