Малады беларус: 18 рэзідэнцый! Вы ўяўляеце, як яму жывецца?
12- 8.11.2019, 21:26
- 26,856
Пра што гаварылі людзі на плошчы Свабоды.
Самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску.
- Што трэба зрабіць, каб вам не хацелася з'ехаць? - спытала журналістка маладога чалавека на плошчы.
- Змена ўлады. Я не ведаю, як можна 25 гадоў сядзець ва ўладзе. 18 рэзідэнцый! Вы ўяўляеце, як яму жывецца? - адказаў хлопец.
Сharter97.org правёў анлайн-трансляцыю з абмеркавання фільма NEXTA пра Лукашэнку.