28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне распачатае расследаванне ў дачыненні да агентаў ГРУ Пятрова і Башырава

3
У Нямеччыне распачатае расследаванне ў дачыненні да агентаў ГРУ Пятрова і Башырава

Магчыма, у 2014 годзе яны правялі тры дні пад Франкфуртам-на-Майне.

Федэральная пракуратура і Федэральнае агенцтва крымінальнай паліцыі Нямеччыны вядуць расследаванне супраць меркаваных супрацоўнікаў Галоўнай управы Генеральнага штаба РФ (ГРУ), вядомых пад імёнамі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якіх падазраюць у атручванні падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Вялікабрытаніі. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла ў пятніцу, 6 снежня, нямецкае выданне Spiegel Online (пераклад - dw.com).

Згодна з атрыманай журналістамі інфармацыі, меркаваныя агенты расейскай вайсковай выведкі ў 2014 годзе правялі тры дні ў Нямеччыне, спыніўшыся пад Франкфуртам-на-Майне. Акрамя таго, у нямецкім выданні і даследчыцкай платформе Bellingcat мяркуюць, што камандзір сакрэтнага падраздзялення ГРУ 29155, напэўна, меў кантакты ў Нямеччыне. Гэтую групу звязваюць як з замахам на Скрыпалёў, так і з іншымі нападамі на супраціўнікаў Крамля ў Еўропе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках