29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўсталы з-пад зямлі Народ

6
Паўсталы з-пад зямлі Народ
Уладзімір Някляеў

У нас ёсць сіла, здольная Айчыну ўратаваць, абараніць.

Не так шмат засталося ў мяне шляху зямнога, каб траціць яго на бег трусцой. Таму пакінуў я апазіцыйную мітусню і паехаў у Швецыю, каб у спакоі давесці да ладу сваю літаратурную гаспадарку, дапісаць недапісанае. Але...

Але ёсць клопат большы за ўсе мае літаратурныя клопаты: Беларусь. І немагчыма ў Швецыі пісаць раманы, ведаючы, што у Маскве могуць падпісаць дакумент, паводле якога ў цябе можа не стаць Айчыны.

Можна, вядома, напісаць раман пра тое, як Айчына знікае, – гэта вялікі сюжэт. Але ён апошні. Болей пісаць не будзе для каго.

Таму я зноў тут.

У Вільні на пахаванні герояў паўстання 1863 года мне здалося, што ў нас ёсць сіла, здольная Айчыну ўратаваць, абараніць. Гэта «Вякамі палены, карчоны, Скрываўлены, ды не знішчоны, Паўсталы з-пад зямлі Народ!»

Спадзяюся, 7 снежня на Плошчы гэтая сіла выявіць сябе напоўніцу!

І расступілася зямля...

І выйшаў першы: «Гэта я», –

Сказаў ён. І за ім паўсталі

Усе, што пад зямлёю спалі.

«Так. Гэта я», – сказаў другі...

І ўсе яны ўзнялі сцягі,

І з несатлелымі сцягамі,

Хто ўперадзе, хто ўслед за намі

Пакрочылі –

а пасярод –

Вякамі палены, карчоны,

Скрываўлены, ды не знішчоны,

Паўсталы з-пад зямлі

Народ!

Уладзімір Някляеў

Нагадаем, што лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў беларусаў 7 снежня а 12.00 высці з масавым пратэстам на Плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках