20 красавiка 2024, Субота, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паляцеў з Беларусі на сустрэчу з Пуціным

17
Лукашэнка паляцеў з Беларусі на сустрэчу з Пуціным

Дыктатар накіраваўся ў Сочы.

Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю. Самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск, паведамляе прэс-служба дыктатара.

«Плануецца, што ў другой палове дня ў Сочы адбудзецца сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Бакі разгледзяць актуальныя пытанні, якія стаяць на парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва», – адзначае прэс-служба.

У Сочы Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць пытанні беларуска-расейскай інтэграцыі. 8 снежня ў Маскве адбудзецца паседжанне «найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы», дзе запланаванае падпісанне інтэграцыйных дакументаў. Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі ў рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы», якая ўключае ў сябе 31 «дарожную карту».

Менск прадаўжае ўвязваць падпісанне гэтых дакументаў з развязаннем ключавых пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва (кампенсацыя за падатковы манеўр, кошт на газ, доступ да рынкаў). Ніякіх зрухаў у гэтым кірунку да гэтага часу няма. «Прэм'ер-міністр ужо сказаў, гэта выпрацаваная пазіцыя: калі не будуць развязаныя нашы прынцыповыя пытанні (у пастаўках вуглевадародаў, адкрыцці як след рынкаў для нашых тавараў, зняцці бар'ераў і інш.) ніякія дарожныя карты не могуць быць падпісаныя», – заявіў Лукашэнка 17 лістапада.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках