29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік, які перайшоў на бок Гуайдо: 90% вайскоўцаў незадаволеныя Мадурам

5
Палкоўнік, які перайшоў на бок Гуайдо: 90% вайскоўцаў незадаволеныя Мадурам
ФОТА: SEMANA.COM

Рубэн Пас Хіменэс выступіў з відэазваротам.

Яшчэ адзін венесуэльскі афіцэр адмовіў дыктатару ў легітымнасці.

У Венесуэле яшчэ адзін высокапастаўлены вайсковец перайшоў на бок кіраўніка парламента Хуана Гуайдо, адмовіўшы ў легітымнасці Нікаласу Мадуру, паведамляе Радыё Свабода.

«Дзевяноста адсоткаў нас – вайскоўцаў – незадаволеныя», - заявіў палкоўнік Рубэн Пас Хіменэс у відэазвароце. Паводле ягоных слоў, войска выкарыстоўваюць для таго, каб Мадура ўтрымаўся ва ўладзе. Акрамя таго, палкоўнік, які з'яўляецца вайсковым лекарам, заклікаў войска не выконваць загад Мадурыа і адкрыць доступ у краіну гуманітарнай дапамогі, якая дастаўляецца з ЗША ў суседнюю Калумбію. Цяпер яе не прапускаюць праз мяжу.

Раней генерал ВПС Франсіска Янэс таксама прызнаў Гуайдо дзейным прэзідэнтам.

Злучаныя Штаты, якія, як і шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы, прызналі Гуайдо, падтрымліваюць прамыя сувязі з вайскоўцамі Венесуэлы, пераконваючы іх адмовіцца ад падтрымкі Нікаласа Мадуры. Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дома, паведаміла ў пятніцу інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам 23 студзеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках