20 красавiка 2024, Субота, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову расейцаў мяркуюць, што чыноўнікі хлусяць пра сітуацыю ў краіне

7
Больш за палову расейцаў мяркуюць, што чыноўнікі хлусяць пра сітуацыю ў краіне
Фота: TASS

Расейцы незадаволеныя пагаршэнне сітуацыі ў краіне.

Больш за палову расейцаў (52%) мяркуюць, што чыноўнікі хлусяць пра сітуацыю ў краіне, гэты паказчык дасягнуў максімуму, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на звесткі апытання «Левада-цэнтра».

Са звестак сацыёлагаў, год назад меркаванне пра тое, што чыноўнікі хлусяць, выказалі 37% апытаных. Пры гэтым, паводле вынікаў даследавання, у праўдзівасць чыноўнікаў вераць 12% рэспандэнтаў, год назад аб даверы чыноўнікам заявілі 20% апытаных.

Таксама рэспандэнтаў пыталіся пра давер звычайным людзям. 37% апытаных «Левада-цэнтрам» выказалі меркаванне, што яны кажуць праўду, 25% мяркуюць, што звычайныя людзі хлусяць.

Дырэктар «Левада-цэнтра» Леў Гудкоў паведаміў «Ведомостям», што вялікая колькасць рэспандэнтаў, якія мяркуюць, што чыноўнікі хлусяць, з'яўляецца рэакцыяй на незадаволенасць і пагаршэнне сітуацыі ў Расеі. «Звязана гэта не толькі з шокам праз пенсійную рэформу, але і з ростам коштаў і акцызаў і тым, што ўлады парушылі негалосную сацыяльную дамову, спрабуючы развязаць праблемы за кошт насельніцтва. Хоць недавер да чыноўнікаў існаваў заўсёды і расце пасля кожнага пагаршэння сітуацыі», - патлумачыў ён.

Гудкоў таксама адзначыў, што ў краіне нізкі ўзровень міжасобаснага ды інстытуцыйнага даверу, што з'яўляецца рэакцыяй «на рэпрэсіўную дзяржаву, на здушэнне міжгрупавых сувязяў».

У канцы студзеня «Левада-цэнтр» паведамляў, што колькасць расейцаў, якія ўважаюць за няслушны шлях Расеі, дасягнула максімуму з 2006 года. Такое меркаванне выказалі 45% рэспандэнтаў, а 42% апытаных адказалі, што, на іх думку, «справы ідуць у правільным кірунку».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках