28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваячка забойцы настаўніцы ў Стоўбцах распавяла пра ягоную сям'ю

Сваячка забойцы настаўніцы ў Стоўбцах распавяла пра ягоную сям'ю
ФОТА: НАТАЛЛЯ ФЯДОСЕНКА/ТАСС

Жанчына не разумее, што магло здарыцца з падлеткам.

Цётка бацькі дзесяцікласніка са Стоўбцаў, які ўчыніў сёння два забойствы, расказала карэспандэнту «Радыё Свабода» пра сям'ю, дзе ён вырас.

Здарэнне адбылося сёння раніцай. 53-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства памерла ад ран. Пазней стала вядома, што загінуў 17-гадовы падлетак, двое - 15-гадовы і 16-гадовы - застаюцца ў рэанімацыі.

Бацька Вадзіма М., які ўчыніў напад, працуе кіроўцам у камунгасе ў Стоўбцах. Там жа прыбіральшчыцай працуе і маці. Абодвум няма яшчэ і 40 гадоў. Яны родам са Стаўбцоўскага раёна. Жывуць у Стоўбцах.

Як распавяла сваячка бацькі школьніка, у сям'і, акрамя Вадзіма М., ёсць малодшая дачка, вучаніца 5 класа той жа школы, дзе адбылася трагедыя.

«Мне сёння тэлефануюць без канца сваякі. Ну ўсе кажуць, што ён прыкладны вучань, паводзіны добрыя, а што з ім сталася? Ці ён нешта ў інтэрнэце рабіў, чымсьці займаўся!? Бацька ягоны заўсёды быў рады, што ён дома, з сям'ёй, ні ў якія дурныя кампаніі не лез. Заўсёды з бацькамі, разам. Ніколі бацькі раней на яго не скардзіліся, што паліць ці яшчэ што», - кажа стрыечная бабуля Вадзіма М.

Сям'ю яна называе спакойнай і працавітай. А самога Вадзіма М. - «нармальным і адэкватным хлопчыкам».

«Вельмі добрая сям'я. Гэтыя бедныя дзеткі (бацькі Вадзіма. - заўв.) самі ўсё зарабілі. Аўтамабіль набылі самі, дом самі. Бачыла неяк нядаўна бацьку [пляменніка суразмоўніцы] і пытаюся: як, скажы, Вадзім жа ў 10-ы клас [ходзіць], можа, і паступаць куды ўжо збіраецца? А ён кажа: цётка, ён такі ціхі ў нас, хатні. І ўсе так пра яго кажуць. Добры вучань быў. Спакойны, узорны. Што ён нарабіў, што там здарылася, не ведаю».

Звязацца з бацькамі Вадзіма М. ёй пакуль не ўдалося.

«Дзе ж яны самі патэлефануюць... Яго злавілі ж ужо. Напэўна, і бацькі там недзе. Бедныя. Ну што ў яго здарылася, у мяне ў галаве не ўкладваецца».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках