29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бізнэс пагрузіўся ў рэцэсію

6
Расейскі бізнэс пагрузіўся ў рэцэсію

Індэкс дзелавой актыўнасці малога і сярэдняга бізнэсу ў РФ знізіўся.

Індэкс дзелавой актыўнасці малога і сярэдняга бізнэсу ў Расеі (Russian Small Business Index, RSBI) абрынуўся за кастрычнік-снежань 2018 года да 47,1, страціўшы ў параўнанні з папярэднім кварталам яшчэ 1,4 пункта. Значэнне індэкса, ніжэйшае за 50 пунктаў, паказвае на зніжэнне дзелавой актыўнасці ў сектары, піша finanz.ru.

Фактычна малы бізнэс у рэцэсіі, сведчаць звесткі апытання больш чым 2 тысяч кампаній з 24 рэгіёнаў Расеі.

У трэцім квартале мінулага года індэкс RSBI апусціўся ніжэй за псіхалагічную адзнаку пасля больш-менш паспяховых 1,5 гадоў. На дзелавой актыўнасці малога бізнэсу негатыўна адбілася падвышэнне ПДВ, скарачэнне льгот і прэферэнцый, паскарэнне інфляцыі да 5%, падзенне рэальных даходаў насельніцтва і павелічэнне долі дзяржавы ў эканоміцы, пералічвае экспэрт Інстытута галіновага мэнэджмэнту РАНГіДС Алег Філіпаў. Гэтыя фактары ў першую чаргу б'юць па малому бізнэсу, для прадпрымальнікаў цяпер пачынаюцца балючыя часы, папярэджвае ён.

Рэнтабельнасць таксама падае і ў буйнога бізнэсу - усе арганізацыі скарачаюць выдаткі, і ў першую чаргу гэта адбіваецца на малым бізнэсе, сэрвісных службах, дадае экспэрт. На думку Філіпава, у 2019 годзе сітуацыя будзе сумная. У найбліжэйшыя два гады не чакаецца ніводнага фактару, які мог бы стаць драйверам для росту малога прадпрымальніцтва, растлумачыў ён.

RSBI, які разлічваецца з 2014 года, складаецца з чатырох кампанентаў - продаж, інвестыцыі, кадры і даступнасць фінансавання. У мінулым квартале найгоршыя змены паказаў кампанент продажу (мінус 3,5 пункта). У зону стагнацыі перайшоў і кадравы складнік, то бок, малы бізнэс пачаў скарачаць персанал. Агулам з чатырох кампанентаў тры (продаж, кадры, даступнасць фінансавання) знаходзяцца ў зоне падзення (ніжэй за 50), і толькі інвестыцыі растуць, паведамляецца ў даследаванні.

Гэты год не прынёс прадпрымальнікам надзеі на «светлую будучыню» - яны настроеныя песімістычна ў дачыненні да ўласнага бізнэсу і эканомікі агулам. Пры гэтым чаканні бізнэсу найгоршыя за апошнія пяць гадоў, гаворыцца ў каментары агенцтва Magram Market Research да супольнага штоквартальнага даследавання з «Прамсувязьбанкам» і «Апорай Расіі».

Больш за ўсё боязі ў прадпрымальнікаў выклікае звужэнне рынкаў збыту, кажа прэзідэнт «Апоры Расіі» Аляксандр Калінін. Кошты выраслі на 5-10% у розных сегментах, пакупніцкая здольнасць кампаній і насельніцтва зніжаецца, канстатуе ён. Плюс працягваецца манапалізацыя шэрагу рынкаў і ўзмацненне жорсткасці падатковага адміністравання, нагадвае экспэрт.

Да таго ж, з 2019 года малы і сярэдні бізнэс пазбавілі права на паніжаную стаўку страхавых унёскаў у 20% і перавялі на агульны тарыф 22% у абавязковым пенсійным страхаванні. У шэрагу рэгіёнаў узрос падатак на маёмасць, дадае Калінін. Бізнэс асцерагаецца і магчымых фінансавых санкцый з боку Захаду, праз што можа знізіцца курс рубля, адзначае ён.

Паводле звестак Інстытута комплексных стратэгічных даследаванняў (ІКСД), у большасці расейскіх рэгіёнаў колькасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў скарачаецца. Праз гэта колькасць занятых у сферы малога і сярэдняга бізнэсу зменшылася летась на 1,3%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках