Гуайдо: Пратэсты ў Венесуэле працягнуцца да прызначэння новых выбараў
1- 12.02.2019, 21:27
- 10,574
Лідар венесуэльскай апазіцыі дадаў, што краіна «поўная рашучасці пераадолець беспрэцэдэнтны крызіс».
Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо ў аўторак заявіў, што пратэстныя акцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль улада не прызначаць новыя свабодныя выбары.
«У нас ёсць для вас [уладаў] навіна: мы працягнем пратэставаць, каб дамагчыся спынення ўзурпацыі ўлады і правядзення свабодных выбараў», - сказаў Гуайда падчас мітынгу ў Каракасе. Яго словы прыводзіць у Twitter венесуэльскі журналіст Габрыэль Бастыдас.
Кіраўнік апазіцыі дадаў, што ўся краіна «выйшла на вуліцы». «Венесуэла поўная рашучасці пераадолець беспрэцэдэнтны крызіс», - дадаў ён.