28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: ЗША і ЕЗ да канца сакавіка ўзгодняць новыя санкцыі супраць РФ

3
Financial Times: ЗША і ЕЗ да канца сакавіка ўзгодняць новыя санкцыі супраць РФ

Новыя санкцыі будуць уведзеныя праз інцыдэнт у Керчанскай пратоцы.

ЗША і Еўрапейскі звяз у найбліжэйшы час узгодняць новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляе The Financial Times са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. Падставай для новых абмежаванняў стаў канфлікт у Керчанскай пратоцы, які адбыўся ў канцы лістапада летась.

Са слоў крыніц The Financial Times, новыя абмежавальныя захады могуць абмеркаваць на сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўразвязу 18 лютага, і яны могуць увайсці ў дзеянне на працягу найбліжэйшых двух месяцаў. Пры гэтым адна крыніца выдання сцвярджае, што прыняцце новых санкцый чакаецца да канца сакавіка.

Іншая крыніца The Financial Times распавяла, што санкцыі будуць накіраваныя супраць кампаній і людзей, якія маюць дачыненне да канфлікту ў Керчанскай пратоцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках