25 красавiка 2024, Чацвер, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дапамог сям'і захаваць кватэру, з якой іх высялялі

Прафзвяз РЭП дапамог сям'і захаваць кватэру, з якой іх высялялі

Беларуска разам з дзецьмі застанецца ў кватэры, якую ёй даў, а пасля звальнення хацеў адабраць экс-наймальнік.

18 сакавіка Гарадзенскі абласны суд скасаваў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі аб высяленні Таццяны Сцяцко, ейнага сына Аляксандра Муліца і дачкі Гражыны Муліца з кватэры ў аграгарадку Крупава Лідскага раёна, піша praca-by.info.

Таццяна Сцяцко амаль пяць гадоў прапрацавала прыбіральшчыцай на Лідскай птушкафабрыцы, якая цяпер далучаная да ААТ «Лідахлебапрадукт». Жанчына працавала на дзве стаўкі, і агулам аддала прадпрыемству блізу пяці гадоў.

У 2009 годзе прафкам і адміністрацыя Лідскай птушкафабрыкі выдзала жанчыне з двума непаўналетнімі дзецьмі адзін пакой у трохпакаёвай службовай кватэры, а ў 2013 годзе пасля працаўладкавання на птушкафабрыку Аляксандра Муліцы, адміністрацыя і прафкам прынялі пастанову даць яшчэ два астатнія пакоі ў гэтай жа кватэры. 5 лютага 2013 гады з Таццянай Сцяцко была ўкладзеная дамова найму жылога памяшкання ў аграгарадку Крупава Лідскага раёна.

У красавіку 2015 году Тацяна Сцяцко звольненая з прадпрыемства фармальна - паводле пагаднення бакоў, а фактычна ў сувязі з хваробай дыхальных шляхоў. А ў 2016 годзе ў сувязі са сканчэннем тэрміну працоўнага кантракту з прадпрыемства звольнены Аляксандр Муліца. Пасля чаго ААТ «Лідахлебапрадукт» запатрабавала выселіць адказчыкаў з кватэры. Суд Лідскага раёна пастанавіў выселіць Таццяну Сцяцко з дзецьмі з кватэры без выдачы іншага жылога памяшкання.

Жанчына звярнулася па дапамогу ў прафзвяз РЭП, які дапамог скласці апеляцыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд. Як высвеілілася, суд Лідскага раёна разгледзеў не ўсе дакументы, якія маюць дачыненне да справы:

- Суд першай інстанцыі не разгледзеў усе дакументы, якія маюць дачыненне да справы. Па-першае, ААТ «Лідахлебапрадукт», звяртаючыся ў суд, парушыла тэрміны пазоўнай даўніны: з моманту спынення працоўных дачыненняў з Таццянай Сцяцко прайшло ўжо тры гады, - адзначае Ігар Комлік -прадстаўнік прафзвязу РЭП Менскай вобласці Ігар Комлік.

- Другі момант - Таццяна Сцяцко прапрацавала на прадпрыемстве амаль пяць гадоў. Прысутнасць аміяку ў паветры прывяла да таго, што ў жанчыны развілося хранічнае захворванне лёгкіх і яна вымушаная была звольніцца. Цяпер мы рыхтуем дакументы на афармленне прафесійнага захворвання.

- Да таго ж 2016 годзе Лідскі райвыканкам прыняў пастанову, згодна з якой работнікі сельскай гаспадаркі маюць права выкупляць службовае жыллё пры стажы не менш за 5 гадоў. Сапраўды, Сцяцко прапрацавала крыху менш за 5 гадоў, але агульны працоўны стаж (разам з сынам, у якога таксама развілося захворванне) складае больш за 7 гадоў. У заканадаўстве не ўсё ўлічана з маральнага і лагічнай пункту гледжання: адзін чалавек са стажам 5 гадоў мае права выкупляць жыллё, а два чалавекі з агульным стажам больш за 7 гадоў - пазбаўленыя такога права, - тлумачыць Ігар Комлік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках