4 траўня 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы жыхароў Судана святкуюць канец панавання дыктатара Амара аль-Башыра

13
Тысячы жыхароў Судана святкуюць канец панавання дыктатара Амара аль-Башыра

Лукашэнка называў скінутага правадыра сваім сябрам і партнёрам.

У Судане, які беларускае кіраўніцтва называла стратэгічным партнёрам, адбыўся ваенны пераварот, паведамляе «Белсат».

Ці адыдуць у нябыт цяпер надзеі беларускага кіраўніцтва рэалізаваць у Судане кантракты на 250 мільёнаў даляраў? Якія шанцы падзарабіць мае Менск у іншых краінах Афрыкі?

«Ён сыходзіць! Слава Алаху!» - скандуюць жыхары Хартума каля брамы Міністэрства абароны. Амар аль-Башыр, які жалезнай рукой кіраваў Суданам 30 гадоў, адхілены ад улады.

Ахмед Авад ібн Аўф, міністр абароны Судана:

«Мы абвяшчаем спыненне агню ва ўсім Судане і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Гэта створыць атмасферу для мірнага пераходу ўлады і арганізацыі палітычных партый, правядзення свабодных выбараў у канцы пераходнага перыяду і прыняцця новай Канстытуцыі».

Усяго за 9 дзён да пачатку хваляванняў аль-Башыр наведаў Менск. У супрацоўніцтве з ім Аляксандр Лукашэнка бачыў вялікія перспектывы:

«З мэтай паляпшэння разлікаў ва ўзаемным гандлі мы дамовіліся здабываць золата на вашай тэрыторыі. Вашы нетры вельмі багатыя гэты метал».

Золатам ахоплены крызісам Судан планаваў расплаціцца за пастаўленыя Менскам трактары і сталь. Іх у мінулым годзе прадалі на 12 мільёнаў даляраў. Пяць гадоў раней экспарт складаў 70 мільёнаў, з якіх 50 належалі да так званых закрытых пазіцый. Яўген Красулін, палітолаг:

«Галоўнае патрабаванне пратэстоўцаў, пры ўсёй іх эйфарыі і вітаннях вайскоўцаў, - гэта ўтварэнне грамадзянскага ўрада з прадстаўнікамі апазіцыі. Калі гэта адбудзецца, то тыя праекты, якія падпісваліся і планаваліся, будуць пад вялікай пагрозай».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках