Віктар Лукашэнка cтаў выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта НАК
46- 15.04.2019, 14:23
- 30,060
Cын дыктатара заменіць на гэтай пасадзе Андрэя Асташэвіча.
Віктар Лукашэнка прызначаны выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Як паведамляе тэлеканал «Беларусь 1», пастанова аднагалосна была прынятая на пасяджэнні выканкама НАК, піша tut.by.
Памочнік дыктатара ў нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка заменіць на гэтай пасадзе Андрэя Асташэвіча і будзе курыраваць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі да буйных спартовых форумах, у тым ліку II Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, які пройдзе ў верасні гэтага года.
Раней, нагадаем, з'явілася інфармацыя, што да Андрэя Асташэвіча паўсталі пытанні і з боку праваахоўных органаў.
«На мінулым тыдні былі пытанні. Але цяпер ён быццам бы не затрыманы. Знаходзіцца дома. Кажуць, абраная больш гуманная мера стрымання», - распавялі дзве інфармаваныя крыніцы. Ім невядомая сутнасць пытанняў. Атрымаць каментар у прэс-службе КДБ не ўдалося.