У Судане прызначылі новага кіраўніка Генштаба пасля зрынання дыктатара
- 15.04.2019, 15:18
- 5,459
Вайскоўцы скінулі суданскага кіраўніка на мінулым тыдні.
Вайсковая рада Судана прызначыла генерал-палкоўніка Хашэма Муталеба Ахмеда Бабакра кіраўніком генеральнага штаба войска афрыканскай краіны пасля таго, як там адбыўся ваенны пераварот, паведамілі ў панядзелак заходнія медыі са спасылкай на заяву рады. Пра гэта піша «Зеркало недели».
Адзначаецца, што намеснікам Бабакра стаў генерал-палкоўнік Мухамед Атман аль-Хусэйн.
11 красавіка ў Судане вайскоўцы адхілілі ад улады прэзідэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў краінай 30 гадоў. Затым вайскоўцы сфармавалі Часовую вайсковую раду, якую ўзначаліў Авад ібн Аўф.
Амар аль-Башыр правілаў Суданам цягам 30 гадоў. Да ўлады ён прыйшоў таксама ў выніку ваеннага перавароту; за час кіравання аль-Башыра Судан ператварыўся ў карумпаваную жабрацкую краіну са спустошанай эканомікай, нягледзячы на тое, што валодае буйнымі запасамі нафты. Рэжым аль-Башыра сябраваў з Крамлём, які можа быць у пройгрышы ў выніку ваеннага перавароту - не так даўно Хартум прапаноўваў Маскве месца пад вайсковую базу на ўзбярэжжы Чырвонага мора.