24 красавiка 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на некалькіх вуліцах перастануць адключаць гарачую ваду летам

7
У Менску на некалькіх вуліцах перастануць адключаць гарачую ваду летам

Агулам жа ў Менску пачнуць адключаць гарачую ваду з 13 траўня.

На некалькіх вуліцах у Савецкім раёне Менска пасля замены цепласетак перастануць адключаць гарачую ваду летам, піша tut.by.

Да планавай замены цепласетак прыступілі ў Савецкім раёне ў межах вуліц Платонава - Чырвоназорная - Залатая Горка - Гікалы. У чэрвені рэканструкцыю весці не будуць, потым адновяць і скончаць да пачатку ацяпляльнага сезона, паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна.

Нязручнасці, якія давядзецца перажыць жыхарам квартала, кампенсуюцца добрай навіной.

- Менскія цеплавыя сеткі праінфармавалі: пасля рэканструкцыі жылыя дамы на гэтай тэрыторыі больш не будуць адключаць летам ад гарачага водазабеспячэння, - расказала першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская.

Агулам жа ў Менску пачнуць адключаць гарачую ваду з 13 траўня. З 18 чэрвеня да 4 ліпеня прафілактычныя работы будуць часова прыпыненыя. Гэта патрэбна, каб «не пакідаць без гарачай вады спартоўцаў і заўзятараў» II Еўрапейскіх гульняў. Апошні этап адключэнняў пройдзе ў верасні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках