23 лiстапада 2019, сб 2:49

Расея спыняе супрацоўніцтва з NATO 14

15:28 15.04.2019 — Палітыка

У Расеі заяўляюць, што «Паўночнаатлантычны альянс зайшоў занадта далёка».

У Расеі заявілі аб спыненні супрацоўніцтва з NATO ў вайсковай і грамадзянскай лініях. Як паведамляе liga.net, пра гэта пішуць «Ведомости», цытуючы намесніка кіраўніка Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксандра Грушко.

Грушко мяркуе, што «Паўночнаатлантычны альянс зайшоў занадта далёка ў нагнятанні канфрантацыі з Расеяй».

«NATO само адмовілася ад пазітыўнага парадку дня ў дачыненнях з Расеяй. Яго не існуе», - сказаў ён.

Раней сёння паведамлялася, што расейскія караблі ўзялі на суправаджэнне амерыканскі эсмінец кіраванага ракетнай зброі «Рос», які ўвайшоў у Чорнае мора 14 красавіка.

Камунікацыя паміж NATO і Расеяй нават у перыяд Халоднай вайны была лепшай, чым цяпер, мяркуе галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Еўропе генерал Керціс Скапароці.

Дэпутат федэральнага парламента Канады Джэймс Безан выказаў меркаванне, што NATO павінна ўзмацніць сваю прысутнасць у Чорным моры і адправіць туды субмарыны. Калі гэтага не зрабіць, то, на думку палітыка, расейскі прэзідэнт Пуцін будзе спрабаваць усё больш і больш прасоўвацца па чужой тэрыторыі.

Напісаць каментар (14)