20 красавiка 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія CМІ: У Сірыі загінулі беларускія вайскоўцы

34
Ізраільскія CМІ: У Сірыі загінулі беларускія вайскоўцы

Паводле звестак выдання, вайскоўцы загінулі пасля ўдару Ізраіля па Сірыйскаму цэнтру навуковых даследаванняў.

15 красавіка ізраільскі вайскова-аналітычны партал Debka са спасылкай на «замежныя выведвальныя крыніцы» паведаміў аб гібелі беларускіх спецыялістаў у Сірыі. Інфармацыю пра гэта зняпраўдзілі як у МЗС так і ў Дзяржкамваенпраме, піша tut.by.

Паводле звестак выдання, 13 красавіка Ізраіль нанёс удары па Сірыйскаму цэнтру навуковых даследаванняў і распрацовак у горадзе Масьяфе. У выніку загінулі і атрымалі раненні іранскія і сірыйскія спецыялісты, а таксама вайсковыя экспэрты з Беларусі і КНДР. Са сцвярджэнняў партала, карэйскія і беларускія спецыялісты займаліся мадэрнізацыяй ракет наземнага базавання для Сірыі і «Хэзбалы», вытворчасцю цвёрдага паліва для ракет і ўсталяваннем новых сістэм дакладнай навігацыі. Debka таксама сцвярджае, што большасць беларускіх вайсковых спецыялістаў патрапілі ў Сірыю праз дзяржаўную кампанію «Белзамежпрамсэрвіс».

«Катэгарычна зняпраўджваем гэтую інфармацыю», - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Прадпрыемства «Белзамежпрамсэрвіс» уваходзіць у структуру Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі (Дзяржкамваенпрама).

«Пачнём з таго, што «Белзамежпрамсэрвіс» - спецэкспарцёр вайсковай тэхнікі і ракетнымі тэхналогіямі не займаецца. Таксама смею вас запэўніць, што прадстаўнікоў «Белзамежпрамсэрвісу» ў Сірыі няма», - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк.

І ў МЗС, і ў Дзяржкамваенпраме назвалі публікацыю ізраільскага партала фальсіфікацыяй.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках