20 красавiка 2024, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага адказалі на пытанні Джамілева аб акупаваным Крыме

17
У Зяленскага адказалі на пытанні Джамілева аб акупаваным Крыме

У камандзе кандыдата ў прэзідэнты адказалі, што Крым, безумоўна, з'яўляецца акупаванай тэрыторыяй Украіны.

У камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага заявілі, што Крым з'яўляецца тэрыторыяй Украіны, а з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным давядзецца сустракацца, але не на акупаваных тэрыторыях, піша «Украінская праўда».

Раней партыя БПП апублікавала зварот лідара крымскіх татараў Мустафы Джамілева.

Ён папрасіў Зяленскага адказаць на 5 пытанняў пра акупаваны Крым:

Ці мяркуеце вы, што Крым стаў расейскім у выніку свабоднага волевыяўлення жыхароў Крыма?

На якія саступкі вы гатовыя, каб устанавіць так званы мір з РФ? Ці ўключаюць яны прызнанне законнасці анэксіі Крыма, прызнанне так званых «ДНР» і «ЛНР», хай нават у складзе Украіны?

Ці пагодзіцеся на сустрэчу з Пуціным, калі ён прапануе правесці яе ў анэксаваным Крыме?

Калі вы станеце прэзідэнтам, зніміце блакаду з Крыма?

Якая ваша пазіцыя ў змяненні статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым на Крымскую аўтаномію?

У камандзе Зяленскага адказалі, што Крым, безумоўна, з'яўляецца акупаванай тэрыторыяй Украіны.

«Як вядома і прызнана ва ўсім цывілізаваным свеце, гэтая акупацыя адбылася ў абсалютна супрацьзаконна і гвалтоўна. Так званы «рэфэрэндум» не можа ўважацца за акт, які сведчыць аб свабодным волевыяўленні жыхароў АРК, бо ён праходзіў пад рулямі расейскіх аўтаматаў і без удзелу значнай колькасці грамадзян крымска-татарскага, украінскага, нават расейскага і іншага этнічнага паходжання», - гаворыцца ў адказе на зварот.

У камандзе Зяленскага адзначылі, што Крым быў, застаецца і будзе часткай Украіны, якая павінна вярнуцца ў яе склад з кампенсацыяй з боку Расеі за прычыненыя акупацыяй страты, з улікам кампенсацыі пацярпелым і сем'ям загінулых ад расейскіх рэпрэсій.

«Мы не гатовыя аддаваць, дарыць, здаваць у арэнду або ў карыстанне суверэнныя тэрыторыі Украіны і яе грамадзян - гэта не можа быць прадметам перамоваў і дамоўленасцяў!», - гаворыцца ў лісце.

«Пазіцыя з'яўляецца непахіснай і бескампраміснай. Ніякія дамоўленасці аб дээскалацыі на Данбасе не могуць адбыцца за кошт Крыма і ўкраінскіх грамадзян, якія вымушаныя былі застацца ў акупаванай АРК», - дадалі ў Зяленскага.

Таксама адзначаецца, што пытанні незалежнасці, суверэннасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны не могуць быць прадметам якіх-небудзь міжнародных перамоў або дамоўленасцей.

«Гэта значыць, размоў пра размену Крыма на мір на Данбасе быць не можа ні пры якіх абставінах. Гэтак жа, як не можа быць прадметам перамоваў сепаратызацыя асобных раёнаў або рэгіёнаў Украіны. Больш за тое, як мы неаднаразова падкрэслівалі, калі б Крым і асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей засталіся ў складзе свабоднай і незалежнай Украіны, яны б ужо цяпер мелі больш свабоды і паўнамоцтваў, чым калі-небудзь будуць мець ва ўладзе РФ», - гаворыцца ў адказе «Зе! Каманды».

Дадалі яшчэ, што ваеннае развязанне канфлікту з Расеяй з'яўляецца непрымальным, як з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Украіны, так і з пункту гледжання нашых заходніх хаўруснікаў.

«І гэта значыць, што гаварыць з уладай РФ нашым афіцыйным прадстаўнікам давядзецца. Але гэта павінна адбывацца з удзелам заходніх партнёраў Украіны, і ні пры якіх абставінах - не ў акупаваных тэрыторыях нашай дзяржавы», - распавялі ў прэс-службе кандыдата.

Там падкрэслілі неабходнасць падтрымліваць кантакт з грамадзянамі Украіны, якія цяпер пакутуюць пад акупацыйнай уладай, але ён насіць выключна культурна-інфармацыйны і гуманітарны характар.

«З улікам таго, што цяпер робіць РФ на Данбасе і ў Крыме, пытанне аб зняцці эканамічнай блакады часова акупаваных тэрыторый разглядацца не можа», - заявілі ў камандзе Зяленскага.

«Такім чынам, мы не падзяляем і не станем падзяляць і разглядаць асобна пытанне Данбаса, Крыма, або Азоўскага мора. Але гісторыя і ахвяры крымска-татарскага народа за сталінскімі, а цяпер і пуцінскімі рэпрэсіямі, і іх унёсак у станаўленне і развіццё незалежнай Украіны, з'яўляюцца безумоўнымі падставамі прапанаваць для крымскіх татараў асобную перспектыву нацыянальнага развіцця і ролі пасля вызвалення Крыму», - гаворыцца ў адказе.

У камандзе кандыдата ў прэзідэнты адзначылі, што гэтая роля і перспектыва не павінны абапірацца на пустыя палітычныя абяцанні і таму крымска-татарскі народ павінен атрымаць канкрэтны план падтрымкі і гарантыі з боку дзяржавы і яе заходніх партнёраў.

У Зяленскага падкрэслілі, што крымскія татары будуць мець выразную перспектыву свабоднага жыцця разам з незалежнай Украінай.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках