2 траўня 2024, Чацвер, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар БАПЦ назваў гэтыя дзеянні ўлады ў Курапатах смяротным грахом

38
Святар БАПЦ назваў гэтыя дзеянні ўлады ў Курапатах смяротным грахом
ЛЕАНІД АКАЛОВІЧ

Тыя, хто зруйнаваў крыжы, будуць гарэць у пекле.

Сёння на акцыі-малебне каля Свята-Духава сабора ў Менску айцец Леанід Акаловіч, настаяцель БАПЦ (Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква), назваў гэтыя дзеянні ўлады ў Курапатах «смяротным грахом». З ягоных слоў, яны будуць «гарэць у пекле», калі не адновяць крыжы.

Святар выказаў здзіўленне праз тое, што многія беларускія СМІ, якія называюць сябе «незалежнымі», нічога не паведамлялі аб набажэнстве.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках