19 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакавальны чэк: Мянчанка заплаціла за паездку на таксі 82 рублі

47
Шакавальны чэк: Мянчанка заплаціла за паездку на таксі 82 рублі

Гісторыя з удзелам яшчэ аднаго таксіста-хапугі.

Шматлікія звароты пасажыраў таксі, якія скардзяцца на высокі кошт паездкі і тарыфы, у разы адрозныя ад сярэдніх у горадзе, разглядаюць у падатковай інспекцыі сталіцы, паведамляе tut.by.

– Не так даўно на гарачую лінію МПЗ звярнулася грамадзянка. Яна паведаміла, што кіроўца аўтамабіля-таксі ажыццявіў перавозку пасажыраў у Менску паводле маршруту: вуліца Бабруйская – станцыя метро «Барысаўскі тракт». Паездка абышлася на 72 рублі. Жанчыну такі кошт абурыў, і яна паспрабавала аднавіць справядлівасць. Аднак, калі задзейнічалі таксометр, апарат налічыў яшчэ большую суму – 81,9 рубля. Жанчыне давялося аплаціць менавіта яе, – апавялі ў інспекцыі.

Паводле словаў супрацоўнікаў ІМПЗ, пасажырам варта памятаць, што некаторыя кіроўцы працуюць «ад борта» і іхнія тарыфы значна адрозніваюцца ад тых, што вызначаныя для дыспетчарскіх службаў таксі. У згаданым выпадку абаніраванне каштавала 25 рублёў, 1 км праезду – 5 рублёў, гадзіна прастою – 50 рублёў.

Пасажырка ўсё ж звярнулася ў падатковую. Паводле вынікаў разгляду ейнага звароту супрацоўнікі інспекцыі вызначылі, што кіроўца афіцыйна працаўладкаваны ў адной з менскіх фірмаў, якія робіць паслугі ў перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі. Машына абсталяваная таксометрам са сродкам кантролю падатковых органаў.

– Сума 81,9 рубля была праведзеная праз касавы апарат, у тым ліку спалучаным з таксометрам. Аднак кіроўца неправамоцна ўжыў зніжку сумай 80%. У выніку грашовыя сродкі сумай 65,52 рубля не былі адлюстраваныя як выручка прадпрыемства. Касавы чэк, натуральна, пасажырцы не выдалі, – растлумачылі ў ІМПЗ.

За гэтае правапарушэнне таксіста змусілі да адміністрацыйнай адказнасці: яму прад'яўлены штраф. З кіраўніком прадпрыемства правялі прафілактычную гутарку.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках