28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўнай Радзе Украіны прапануюць прагаласаваць за чатыры даты інаўгурацыі Зяленскага

5
Вярхоўнай Радзе Украіны прапануюць прагаласаваць за чатыры даты інаўгурацыі Зяленскага

Новаабраны прэзідэнт Украіны хоча правесці інаўгурацыю 19 траўня.

Рэгламентны камітэт Вярхоўнай Рады Украіны 15 траўня аднагалосна зацвердзіў высновы да ўсіх сямі зарэгістраваных праектаў пастановы пра правядзенне інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Трансляцыю пасяджэння камітэта вёў тэлеканал "112 Украіна", паведамляе "Гордан".

В.а. старшыні рэгламентнага камітэта Павел Пінзэнік падкрэсліў, што камітэт дае высновы толькі датычна захавання патрабаванняў рэгламенту пры афармленні і рэгістрацыі заканадаўчых ініцыятыў, а не датычна іхняй сутнасці.

Ён праінфармаваў, што Зяленскі накіраваў на адрас камітэта ліст, у якім нагадаў пра сваю пазіцыю наконт даты інаўгурацыі. На думку новаабранага прэзідэнта, яна павінна адбыцца 19 траўня.

Усе сем праектаў пастановаў пра правядзенне ўрачыстага пасяджэння Рады для прывядзення да прысягі прэзідэнта былі прызнаныя адпаведнымі рэгламентам. Яны будуць перададзеныя для разгляду ў сесійнай зале.

Пінзэнік не выключыў, што старшыня на пасяджэнні Рады паставіць праекты пастановаў на рэйтынгавае галасаванне.

Тры з сямі праектаў прапануюць правесці інаўгурацыю 19 траўня, па адным – 17 траўня, 20 траўня, 26 траўня і 27 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках