16 красавiка 2024, aўторак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: Змены ў менскім «Дынама» пакідаюць шанцы

1
Аляксей Шаўчэнка: Змены ў менскім «Дынама» пакідаюць шанцы
Аляксей Шаўчэнка

Прызначэнне Андрыеўскага – добрая пастанова.

Расейскі эксперт Аляксей Шаўчэнка падзяліўся меркаваннем пра прызначэнне Аляксандра Андрыеўскага галоўным трэнерам менскага «Дынама», піша «Трыбуна».

«У Менску жыццё наладжваецца, а ўчорашнія змены ў жыцці “Дынама” пакідаюць шанцы на тое, што сезон не будзе такім ужо ганебным, як меркавалася. Па-першае, прызначаны галоўны трэнер. Як ні быў бы злы Аляксандр Андрыеўскі на клуб (здаецца, што яму дагэтуль павінны там за нейкі папярэдні этап працы), сядзець без справы таксама не хочацца. Гэта добрая пастанова.

Андрыеўскі вельмі моцны і дасведчаны трэнер, у якога ёсць разуменне гульні. Магчыма, гледзячы на гульню “Сібіры” ў мінулым сезоне, гэтага не скажаш, але ў “Адмірале” ўсё было адносна нядрэнна. Па-другое, у Беларусі вызначыліся з колькасцю легіянераў. Сем замежнікаў – гэта прымальная лічба, бо сюды не ўваходзяць расейскія хакеісты. Шукаць будуць на ключавыя пазіцыі, у тым ліку і на месца брамніка. Калі адгадаць з легіянерамі, то каманда мусіць выступіць годна. Плюс можна ўзмацніцца кімсьці з Расеі.

Па-трэцяе, нічога ў жыцці клуба не мяняецца, асноўны фундатар – дзяржава, бюджэт будзе даволі нядрэнным і дазволіць знайсці легіянераў не ў Румыніі, а ў хакейных краінах.

Але мне не дае спакою правіла, з якім знаёмілі мяне розныя беларускія трэнеры, якія працавалі ў Расеі. Яно абвяшчае: “У нас краіна маленькая, усе адзін аднаго ведаюць, а таму кожны імкнецца цябе з'есці”. Праз гэта ў мясцовых трэнераў нічога і не атрымлівалася з “Дынама”, бо ім увесь час перашкаджалі розныя людзі. Бянтэжыць і задача “развіцця найлепшых беларускіх хакеістаў”. Вы ж толькі што выпусцілі Дзмітрыя Буйніцкага. Андрыеўскаму будзе няпроста, але тут ужо праца мэнэджараў клуба засцерагчы яго ад непатрэбных праблемаў», – сказаў Шаўчэнка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках