28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп рыхтуецца забараніць у ЗША абсталяванне Huawei

5
Трамп рыхтуецца забараніць у ЗША абсталяванне Huawei

Магчымае распараджэнне прэзідэнта дазволіць міністэрству гандлю ЗША правяраць любыя трансакцыі кампаній.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рыхтуецца забараніць у ЗША абсталяванне Huawei. На днях ён можа выдаць распараджэнне, якое фактычна забароніць амерыканскім кампаніям выкарыстоўваць любое тэлекамунікацыйнае абсталяванне, вырабленае кітайскай кампаніяй.

Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Financial Times.

Як адзначае выданне, дарадцы Трампа ўжо некалькі месяцаў заклікаюць яго падпісаць гэты дакумент, аднак прэзідэнт адмаўляўся, баючыся паставіць пад пагрозу гандлёвае пагадненне з Кітаем.

У дакуменце не будуць наўпрост згадвацца канкрэтныя краіны і кампаніі.

Замест гэтага, магчымае распараджэнне прэзідэнта дазволіць міністэрству гандлю ЗША правяраць любыя трансакцыі з удзелам кампаній, якія разглядаюцца як тыя, што нясуць пагрозу для бяспекі краіны.

Пад гэтую катэгорыю можа падпасці Huawei.

Прадстаўнік Huawei сказаў, што кампанія нічога не ведае пра распараджэнне. Таксама ён дадаў, што ЗША не з'яўляюцца вялікім рынкам для кампаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках