29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разумкоў узначаліць палітычную сілу «Слуга народа»

Разумкоў узначаліць палітычную сілу «Слуга народа»
ДЗМІТРЫЙ РАЗУМКОЎ
ФОТА: АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА/LIGA.NET

Пра гэта паведамляюць у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Дарадца прэзідэнта Украіны ў палітычных пытаннях Дзмітрый Разумкоў узначаліць палітычную партыю «Слуга народа». Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.

Дарэчы, са слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Руслана Рабашапкі, кандыдатура Разумкова з'яўляецца асноўнай.

«Мне здаецца, што Разумкоў будзе, уласна, лідарам палітычнай сілы», - заявіў Рабашапка.

Дадамо, што Дзмітрый Разумкоў з'яўляецца паліттэхнолагам і быў адным з галоўных палітычных кансультантаў у прэзідэнцкай кампаніі 2019 года ў камандзе Уладзіміра Зяленскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках